Навіны
На галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. Яго пераводзяць у СІЗА
Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, супраць заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча завялі крымінальную справу. У чым вінавацяць рэдактара, невядома – з адваката была ўзятая падпіска аб неразгалошванні.
Памерла Надзея Мялешка — папулярная блогерка і жонка хакеіста-зборніка. Яна пакінула на выпадак смерці кранальны пост
Надзея Мялешка каля трох гадоў змагалася з ракам грудзей, піша "Наша Ніва".
Суд вызначыў 3 гады калоніі для Дзмітрыя Семчанкі
Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка пакараў трыма гадамі калоніі былога супрацоўніка тэлеканала АНТ Дзмітрыя Семчанку за «распальванне варажнечы» супраць афіцыйных прадстаўнікоў улады. Да моманту агалошвання выраку за кратамі ён правёў больш за 6 месяцаў.
Назіральная рада журфака на поўным сур’ёзе заяўляе пра пераход на падрыхтоўку «байцоў інфармацыйнага фронту»
На факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта адбылося пасяджэнне «назіральнага савета» пад старшынствам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. Гэты орган створаны на загад Аляксандра Лукашэнкі сёлета ў лютым на фоне заклікаў рыхтаваць «ідэйныя кадры» для афіцыйнай прапаганды.
Карэспандэнта «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку асудзілі да 3 гадоў зняволення
Мінскі гарадскі суд 23 сакавіка агучыў вырак у дачыненні журналіста Генадзя Мажэйкі, абвінавачанага ў «распальванні варажнечы». Як і запатрабаваў тыдзень таму прадстаўнік пракуратуры, яго пакаралі 3 гадамі калоніі агульнага рэжыму.
Абвінавачанне запатрабавала тры гады калоніі для журналіста Дзмітрыя Семчанкі
Прадстаўніца пракуратуры папрасіла суд прызнаць былога кіраўніка прэзідэнцкага пула журналістаў вінаватым у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці» і на падставе ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Патрэбна дапамога сям'і Сяргея Сацука, палітвязня журналіста-расследавальніка
3100 € — названая сума — гэта частка з неабходных сродкаў, якія патрэбны для аплаты фінансавых спагнанняў, накладзеных на Сяргея Сацука.
У Святланы Алексіевіч у Нямеччыне заблакавалі банкаўскі рахунак
Улады Германіі заблакавалі банкаўскі рахунак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Пасля таго, як у 2020 годзе да яе дома ў Мінску прыйшлі сілавікі, пісьменніца пераехала ў Берлін. Цяпер у яе скончыўся від на жыхарства, выдадзены тады нямецкімі ўладамі. І на гэтай падставе быў заблакаваны рахунак, піша "Еўрарадыё".
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды слова і іншыя еўрапейскія палытыкі выказаліся ў падтрымку беларускіх журналістаў-палітвязняў
На гэтым тыдні Савет Еўропы і Страсбургская група сяброў па бяспецы журналістаў і свабодзе СМІ з удзелам прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў праводзяць вучэбна-практычны семінар з мэтай разгляду спосабаў узмацнення падтрымкі беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў выгнанні.
«Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае». Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА
20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Ігар зрабіў спробу самагубства, знаходзячыся ў штрафным ізалятары, пасьля чаго яго накіравалі ў мэдсанчастку, піша «Радыё Свабода».
Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам
У Мінскім гарадскім судзе 21 сакавіка пачаўся працэс над палітычным тэлеаглядальнікам Дзмітрыем Семчанкам. Яшчэ нядаўна пазнавальнага прапагандыста і кіраўніка прэзідэнцкага пулу журналістаў вінавацяць у «распальванні варажнечы».
«Як па мне, безьліч тых імёнаў». Журналістка ўпісала ўсіх вядомых беларускіх палітвязьняў на пяцімэтровы сьцяг
Праца ішла больш за год. Да палатна давялося дашыць тры мэтры. "Радыё Свабода" расказвае гісторыю ўжо вядомага палотнішча.