Навіны
«Сумленне ў мяне чыстае». Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц з'ехаў у Польшчу
Былы прэс-сакратар Купалаўскага тэатра Мікалай Заяц выйшаў на волю і ўжо з'ехаў у Польшчу. Пра гэта хлопец паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме. За кратамі ён знаходзіўся з сярэдзіны сакавіка. Дагэтуль невядома, чаго ад яго хацелі лукашэнкаўскія сілавікі.
Адкрыты збор у падтрымку сям'і Паўла Белавуса
Неабходна сабраць 15000€. BySol накіруе сабраную суму на аплату адвакатам, а таксама на набыццё неабходных для жыцця рэчаў і пакрыццё бытавых выдаткаў на сям'ю Паўла.
У склад дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі журфаку БДУ ўключылі адыёзных прапагандыстаў
Агенцтва «Мінск-Навіны» выпусціла кароткі ролік пра тое, як на факультэце журналістыкі БДУ прымаюцца дзяржаўныя экзамены ў сёлетніх выпускнікоў. З яго вынікае, што ацэньваць веды і прафпрыдатнасць сёлета накіравалі зорак лукашысцкай прапаганды.
Арт-менеджара Паўла Белавуса асудзілі на 13 гадоў калоніі за «ідэі беларускага нацыяналізму»
Мінскі гарадскі суд 11 траўня агучыў вырак культурніцкаму менеджару, заснавальніку папулярнай крамы Symbal.by, былому фрылансеру «Радыё Свабода» Паўлу Белавусу. На падставе чатырох крымінальных артыкулаў яму вынеслі суровы прыгавор: 13 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму.
Рэдактара прафсаюзнага бюлетэня Вацлава Арэшку і яго паплечнікаў размеркавалі па розных калоніях
Як стала вядома праваабаронцам, пасля адмовы Вярхоўным судом у пераглядзе апеляцый фігурантаў справы аднаго з незалежных прафсаюзаў усіх палітзняволеных этапавалі ў калоніі Магілёўскай вобласці.
Эканамічны суд з падачы Міністэрства інфармацыі ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа
Позву Міністэрства інфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш дасведчаных беларускіх выдаўцоў Змітра Коласа, які пачаў сваю дзейнасць яшчэ за савецкім часам, судовая інстанцыя пачала разглядаць 2 траўня. У сваёй заяве кантрольнае ведамства патрабавала ануляваць выдадзенае раней пасведчанне аб рэгістрацыі. Напярэдадні, 10 траўня, такая просьба была задаволеная.
У Гомелі судзяць журналіста і краязнаўцу Яўгена Меркіса
У Гомельскім абласным судзе 11 мая пачынаецца суд над журналістам у мінулым, гісторыкам і краязнаўцам Яўгенам Меркісам. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні»).
Затрыманы экс-супрацоўнік «Народнай газеты», спартыўны блогер Дзмітрый Сельвеструк
Аўтар Telegram-канала «Серебряный век. Футбол Беларуси» Дзмітрый Сельвеструк знаходзіцца ў мінскім ізалятары часовага ўтрымання, паведаміў спартыўны рэсурс «Трыбуна». Прычыны цікавасці да яго з боку праваахоўнікаў удакладняюцца.
Journalism is not a crime! Журналісты знялі прыгожы ролік з акцыі БАЖ і СЖЛ у Вільні
Трыццаць тры імёны, трыццаць тры журналісты за кратамі, трыццаць тры партрэты ў цэнтры Вільні… Каб прыцягнуць увагу да сітуацыі з медыя, 3 траўня беларускія і літоўскія журналісты запусцілі марафон салідарнасці з беларускімі калегамі.
Чатыры супрацоўнікі гомельскага абласнога радыё апынуліся за кратамі
Чатырох супрацоўнікаў дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Гомель» пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі па абвінавачанні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У прамзону ходзіць з кійком. Аляксандра Фядуту не вызвалілі ад лагернай працы, нягледзячы на стан здароўя
Журналіст, палітолаг, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута ўжо больш за два гады за кратамі — пасля дасудовага «марынавання» ў ізалятарах КДБ і УУС Мінгарвыканкама цяпер адбывае 10-гадовы вырак у калоніі № 15 Магілёва. Беларуская асацыяцыя журналістаў дазналася пра нюансы адсідкі аднаго з найбольш вядомых беларускіх інтэлектуалаў.
Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць
Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў былы вязень, які перасякаўся з Андрэем Пачобутам у гродзенскай турме.