Warning: file_put_contents(): Only 4096 of 42258 bytes written, possibly out of free disk space in /var/www/html/bajby.one/src/FileCacher.php on line 21
Навіны | Page 6 | baj.by

Навіны

18.05.2023

Сайт MOST, а таксама ўсе праекты і сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Інфармацыйны партал MOST і яго старонкі ў сацсетках, а таксама іншыя праекты і асабістыя акаўнты ў сацсетках гродзенскага журналіста Руслана Кулевіча назвалі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне 17 траўня 2023 года прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

18.05.2023

Рашэннем суда знішчылі 25 кніг журналіста Дзяніса Івашына. Якія?

Падчас ператрусу ў кватэры гродзенскага журналіста Дзяніса Івашына  ў дзень яго затрымання, 12 сакавіка 2021 года, супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці сярод іншага зацікавіліся сямейнай бібліятэкай. У выніку некалькі дзясяткаў кніг былі вынятыя. Сёння стала вядома, што рашэннем суда 25 кніг былі знішчаныя.

17.05.2023

Выйшла новае відэа Пасольства Германіі ў Мінску. Гэтым разам — на тэму свабоды прэсы

Як свабода прэсы ўсталявалася ў Германіі? У чым важнасць ролі незалежных СМІ і іх работнікаў для дэмакратычнага грамадства? І як канфлікт паміж рэдакцыяй часопіса і дзяржаўнай уладай у 1960-х стаў новым стымулам для развіцця дэмакратыі ў Германіі?  Доктар навук Свабоднага універсітэта Берліна Ганна Літвіненка у новым відэа праекта «Пункт гледжання. Слова экспертам з Германіі» Пасольства Германіі ў Мінску дае адказы на гэтыя пытанні.

17.05.2023

Адрэагавалі на скаргі чыноўнікаў? «Рудабельскую паказуху» тэлефоннага пранкера Павука абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Нашумелы праект блогера Андрэя Павука «Рудабельская паказуха», пад шыльдай якога ён робіць правакацыйныя тэлефанаванні беларускім чыноўнікам, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

17.05.2023

«Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

20 траўня за кратамі свой 31-ы дзень нараджэння адзначыць палітвязень Ігар Лосік. Беларускія ўлады ў аднаасобным парадку вырашылі, што гэта мусіць адбывацца 15 разоў запар — менавіта такі тэрмін прысудзілі фрылансеру «Радыё Свабода» за прафесійную дзейнасць. Не зможа павіншаваць імянінніка і жонка Дар’я: самаахвярная адданасць мужу каштавала ёй двух гадоў зняволення. 

17.05.2023

Высланы ў Польшчу беларускі актывіст змог легальна вярнуцца ва Украіну

Высланы ў Польшчу беларускі актывіст Валянцін Цішко змог легальна вярнуцца ва Украіну. Фонд "Вільна Білорусь", які яму дапамог у гэтым, назваў дэпартацыю памылковай. "Цяпер працуем над пытаннем яго легалізацыі", спасылаецца на @belaruscentrlviv "Еўрарадыё".

17.05.2023

У спіс забароненай інфармацыйнай прадукцыі ўлады пачалі дадаваць электронны самвыдат

Міністэрства інфармацыі абнавіла свой «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» коштам асобных PDF-версій электронных выданняў з тэлеграм-суполкі ByProsvet. 

17.05.2023

Прызначана дата разгляду апеляцыі па справе журналіста Дзмітрыя Семчанкі

У Вярхоўным судзе 23 траўня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксей Рыбакоў, піша ПЦ "Вясна".

17.05.2023

Праваабаронцы запускаюць акцыю «Напішы адвакату!»

Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека сумесна з праектам «Права на абарону» напярэдадні Дня палітычнага зняволенага, які праводзіцца кожны год 21 траўня, прапануе далучыцца да акцыі «Напішы адвакату!».

17.05.2023

Зноў у ШІЗА? Дзяніс Івашын не выйшаў на запланаваную сувязь з роднымі

Сваякі гарадзенскага журналіста і палітвязня Дзяніса  Івашына паведамілі праваабаронцам, што ён не патэлефанаваў ім 15-га траўня, хоць меўся, паводле графіку званкоў свайго атраду.

17.05.2023

Вядучы Яўген Перлін ажаніўся

Цырымонія прайшла ў Італіі, каля возера Кома, піша "Наша Ніва". 

16.05.2023

Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах.  Беларуская асацыяцыя журналістаў далучаецца да мерапрыемстваў!