Навіны
Польшча ўвяла санкцыі ў дачыненні да 365 беларусаў: ім будзе забаронены ўезд у шэнгенскую зону
Сярод іх 23 працаўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ і 159 дэпутатаў, піша «Белсат».
Двойчы «ўганараваны». Журналіст Дзмітрый Навоша цяпер і «экстрэміст», і «тэрарыст»
Сілавікі чарговым разам пашырылі пералік грамадзян, нібыта датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці». Гэтым разам туды трапілі і двое журналістаў — спартыўны менеджар Дзмітрый Навоша і экс-супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Вольга Гладкая
Мінінфарм цынічна адказаў актывісту Міронаву, які паскардзіўся на абразы прапагандыстаў
У канцы красавіка Ілля Міронаў адправіў у Міністэрства інфармацыі некалькі скаргаў: на навіну ў телеграм-канале і праграме тэлебачання «СТВ. Навіны Беларусі», а таксама на публікацыю ў «Савецкай Беларусі», піша «Штодзень».
13 гадоў таму не стала журналіста Сяргея Буткевіча
«Народная Воля» дзеліцца ўспамінамі пра спадара Сяргея.
Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая
У Гомельскім абласным судзе 25 мая працягваўся разгляд крымінальнай справы журналіста-фрылансера і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Яго абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), са спасылкай на «Вясну» піша «Наша Ніва».
Адкрыты збор на падтрымку сям’і сябра БАЖ Юрыя Несцярэнкі. Ён вымушана пакінуў Беларусь
ТУТ падтрымаць калегу можа кожны, хто не ў Беларусі
На шыі і руках — шнары. Больш за 3 месяцы няма лістоў ад палітзьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка
Як стала вядома Свабодзе, 31-гадовага журналіста Свабоды палітвязьня Ігара Лосіка ўтрымліваюць у памяшканьні камэрнага тыпу (ПКТ) Наваполацкай калёніі. Сюды Лосіка перавялі са штрафнога ізалятара, куды ён у сакавіку трапляў двойчы запар.
Сюрпрызаў не будзе: Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле прысуд Анджэю Пачобуту
26 траўня Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста Анджэя Пачобута на вынесены яму прысуд. Разгляд скаргі адбыўся ў закрытым рэжыме без тлумачэння прычын. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд без зменаў — 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Памерла маці Дзмітрыя Завадскага
Вольгі Завадскай, маці зніклага ў 2000 годзе аператара Дзмітрыя Завадскага, не стала сёння.
«После работы на два часа»: российская пропагандистка зовет делать снаряды
Главный редактор Russia Today Маргарита Симоньян предложила использовать бесплатный труд граждан России в военных целях.
«Дзякуючы такім людзям, як Павел, хочацца любіць Беларусь». Паўлу Мажэйку за кратамі споўнілася 45 гадоў
Пра тое, хто такі журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка і чаму ён — чалавек-легенда, у яго дзень нараджэння распавядаюць сябры, знаёмыя і калегі.
Беларускія ідэолагі прызналі, што «губляюць моладзь» праз тэлеграм-каналы і «дэструктыўныя» СМІ
Прэзідэнцкая адміністрацыя сабрала калегію на тэму «эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах», канстатаваўшы «прабелы» ў дзейнасці.