Умовы выкарыстання інфармацыі
Інфармацыя, апублікаваная на сайце BAJ.by, МОЖА быць апублікавана на любым іншым рэсурсе альбо перададзена ў эфір пры ўмове захавання інфармацыі пра аўтарства і крыніцу.
BAJ.by – гэта сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.
BAJ.by – гэта крыніца інфармацыі пра дзейнасць арганізацыі, пра падзеі ў галіне журналістыкі і СМІ ў Беларусі і за яе межамі. Акрамя штодзённай “стужкі” навін, тут сабраная таксама сістэматызаваная аналітычная інфармацыя пра сітуацыю са СМІ ў Беларусі з 2006 года. (Ёсць таксама доступ да старой версіі сайта, якая існуе з 1999 года). На сайце працуе фотаархіў, з якога можна больш дазнацца пра падзеі ў жыцці арганізацыі, а таксама старонка з відэаматэрыяламі.
BAJ.by – гэта таксама сервісная інфармацыя для сябраў арганізацыі і журналістаў: абвесткі пра прафесійныя конкурсы і навучанне, інтэрактыўны каляндар інфармацыйных нагодаў, каардынаты экспертаў, электронны даведнік з адрасамі і тэлефонамі СМІ і прэс-служб і г.д.
Акрамя таго, BAJ.by — гэта яшчэ і месца для наладжвання нефармальных дачыненняў і рэлаксацыі, якое, да таго ж, дазваляе больш дазнацца пра сваіх паплечнікаў і калег. Гэта рубрыкі “Журналісцкія байкі”, “Журналісцкія ляпы”, гульня “Дзе чый сябра?” і г.д.
Нашы каштоўнасці:
- Аб’ектыўнасць і дакладнасць. Пры падрыхтоўцы матэрыялаў мы заўсёды правяраем інфармацыю, з якой бы крыніцы яна ні трапіла да нас. Выключэнне складаюць матэрыялы, перадрукаваныя з крыніц, якія рэдакцыя лічыць вартымі даверу.
- Збалансаванасць і неперадузятасць. Мы імкнемся падаць розныя пункты гледжання на тую ці іншую праблему. Калі гэта немагчыма зрабіць адразу, падаем іншы пункт гледжання ў разумны тэрмін пасля выхаду папярэдняга матэрыялу.
- Незалежнасць. Мы не дапускаем скажэння фактаў у залежнасці ад інтарэсаў той ці іншай асобы ці групы асобаў.
- Павага да асобы. Мы паважаем прыватнае жыццё, не дапускаем у матэрыялах зневажальных выразаў, паклёпу, распальвання нянавісці.
- Абарона крыніц інфармацыі. Мы публікуем інфармацыю, атрыманую з канфідэнцыйных крыніц, толькі тады, калі ўпэўненыя ў гэтых крыніцах.
У сваёй працы журналісты сайта BAJ.by прытрымліваюцца наступных крытэраў:
- Асвятляць падзеі неперадузята і як мага больш поўна, па магчымасці раскрываць усе істотныя фактары.
- Пры асвятленні падзеяў не дапускаць уплыву на сваю працу з боку ўладаў, палітыкаў, бізнэсу, а таксама не выказваць асабістых сімпатый ні да якога з бакоў. Ацэначныя выказванні рэдакцыя лічыць дапушчальнымі толькі ў цытатах канкрэтных асобаў ці крыніц.
- Пазбягаць мовы нянавісці і варожага стаўлення.
- З павагай ставіцца да крыніц інфармацыі, якія знаходзяцца ў стрэсавай сітуацыі, самі сталі ахвярамі злачынства ці маюць роднасныя сувязі з ахвярамі злачынства.
- Абараняць свае крыніцы інфармацыі.
Рэдакцыя сайта BAJ.by:
- Пры адборы тэм аддае перавагу дзейнасці грамадскага аб’яднання, а таксама падзеям у медыйнай сферы Беларусі.
- Звяртае асаблівую ўвагу на маніторынг парушэння правоў журналістаў і свабоды слова на Беларусі.
- Надае ўвагу культурніцкім, адукацыйным і камунікацыйным праектам.
- Цэніць павагу з боку карыстальнікаў сайту і не злоўжывае гэтым даверам.
- У выпадку ўзнікнення канфліктных сітуацый дае магчымасць выказаць усе пункты гледжання на праблему ў каментарах, на форуме сайта ці ў асобным матэрыяле, які можна даслаць праз зваротную сувязь на сайце.
- Выпраўляе дапушчаныя памылкі ў як мага больш кароткія тэрміны.
- Пры перадрукоўцы матэрыялаў заўсёды ўказвае першакрыніцу інфармацыі і падае на яе наўпроставы лінк.
- Выкарыстанне чужых тэкстаў не азначае, што сайт падтрымлівае пункт гледжання яго аўтара ці СМІ-першакрыніцы.
- Рэдакцыя сайта можа не падзяляць меркаванні аўтараў матэрыялаў.