Віцебская вобласць

17.03.2023

Суд пакараў журналіста Андрэя Буку штрафам за аватарку ў Facebook

Сёння, 16 сакавіка, адбыўся адміністрацыйны працэс па справе журналіста і грамадскага актывіста з Шаркаўшчыны Андрэя Букі.

14.03.2023

Журналісту Вячаславу Лазараву інкрымінуюць «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», ён у СІЗА

Нагадаем, затрыманне Вячаслава адбылося 9 лютага. Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс

07.03.2023

У Полацку затрымалі Міколу Шараха за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Полацку 6 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі грамадскага актывіста Міколу Шараха. Заўтра мусіць адбыцца суд. Пра гэта стала вядома з паведамлення ў Facebook Асацыяцыі “Салідарнасць”.

13.02.2023

У Віцебску стварылі “Медыяцэнтр Віцебскай вобласці” для дзяржаўных СМІ

“СМІ сталі сёння полем барацьбы”, — заявіў падчас адкрыцця медыяцэнтра старшыня праўладнага “Беларускага саюзу журналістаў” Андрэй Крывашэеў. А міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падрабязна патлумачыў, якія функцыі ўскладзеныя на дзяржаўных журналістаў, каб “закрываць патрэбы нашых жыхароў у атрыманні аб'ектыўнай інфармацыі”.

11.02.2023

У Віцебску затрыманы Вячаслаў Лазараў. У яго забралі тэлефоны і відэакамеру

Затрыманне адбылося ўвечары 9 лютага, два наступныя дні сваякі высвятлялі, дзе ён знаходзіцца і ў чым яго вінавацяць. Спачатку Вячаслава Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі пра далейшы ягоны лёс. Толькі раніцай 11 лютага стала вядома, што Вячаслава трымаюць у віцебскім ІЧУ, але сутнасць абвінавачання па-ранейшаму пад пытаннем.

14.01.2023

У Віцебску памёр грамадскі дзеяч і журналіст Ігар Несцераў

Ігар Несцераў быў сярод тых, хто фармаваў культурную аўру Віцебска. Яму быў 61 год.

15.12.2022

Памёр віцебскі журналіст Вадзім Баршчэўскі

Гэта быў адзін з найстарэйшых журналістаў Віцебску, некаторы час ён кіраваў віцебскай суполкай ГА БАЖ, супрацоўнічаў з рознымі выданнямі, пісаў вершы, у канцы 1990-х выдаваў газету «Лад», у 2000-я быў шэф-рэдактарам газеты «Витебский курьер».

09.12.2022

Групу грамадзян, што займаліся самвыдатам абласных “веснікаў”, прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

У “Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з’явіліся згадкі пра адразу некалькі самвыдатаўскіх друкаваных выданняў і тэлеграм-каналаў, якія распаўсюджвалі незаангажаваную інфармацыю пра жыццё ў асобных рэгіёнах Беларусі.

22.11.2022

У рэдактара рэгіянальнага інфармацыйнага сайта Георгія Станкевіча прайшоў ператрус

Рэдактар незалежнага сайта beshankovichi.by жыве ў вёсцы Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёна, але мае кватэру ў Бешанковічах — туды 22 лістапада а 7-й раніцы гаспадара і павезлі міліцыянты.

16.11.2022

Віцебская журналістка на волі, але са штрафам у 100 базавых велічынь (больш за 1200 еўра)

Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Жанну Іванову (Жалевіч) вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП.

16.11.2022

Пасля слоў “Да мяне ломяцца ў дзверы” знікла сувязь з віцебскай журналісткай Жаннай Жалевіч

Пазаштатную карэспандэнтку інтэрнэт-выдання “Витебский курьер” 15 лістапада апавясцілі пра адміністрацыйную справу, распачатую ў дачыненні да яе за нібыта незаконнае пікетаванне. Сёння Жанна Іванова (Жанна Жалевіч – гэта псеўданім, якім аўтарка падпісвае свае артыкулы) перастала выходзіць на сувязь, напісаўшы перад гэтым у Фэйсбуку, што да яе ў кватэру ломяцца невядомыя. Гэта адбылося каля паловы на восьмую раніцы, і з тае пары сувязі з журналісткай няма.