Брэсцкая вобласць
У Брэсце збіраюцца рыхтаваць прэс-сакратароў і журналістаў
З новага навучальнага года ў Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. С. Пушкіна будзе адчынены набор студэнтаў па новай спецыяльнасці — "інфармацыя і камунікацыя".
На кіраўнікоў сайта «Медыя-Палессе» завялі крымінальную справу. Каментар Святланы Гарда
Іх абвінавачваюць ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, нібыта абвінавачаныя на працягу двух гадоў не рабілі падатковыя выплаты і абавязковыя адлічэнні ў ФСАН і Белдзяржстрах. Рэдакцыя даведалася пра гэтыя абвінавачванні з сайта абласной пракуратуры.
Пайшоў з жыцця журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч з Брэста — Яўген Бяласін. Час і месца развітання вядомыя
Вечарам, 10 сакавіка, у шпіталі пасля ўскладненняў, выкліканых каронавірусам, на 68 годзе жыцця памёр Яўген Бяласін — германіст, перакладчык, журналіст і грамадскі дзеяч з Брэста.
Суд у Ганцавічах пакараў уладальніка сайта “Першы Рэгіён” штрафам за “распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі” — на 11 200 BYN
Паводле матэрыялаў справы, на сайце “Першы Рэгіён” (1reg.by), уладальнікам якога з’яўляецца прыватнае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Медыя-Ганцавічы”, былі размешчаныя публікацыі з гіперспасылкамі на Telegram-каналы “МотолькоПомоги” і “Мая краіна Беларусь”. Гэтыя інтэрнет-рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі ў сакавіку 2021 года.
"Вам ставіцца ў віну адчуванне нянавісці да рэжыму": пенсіянерку з Ваўкавыска асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за каментары
"Я прашу вас, дзеля Бога, не караць мяне так строга, таму што ... наогул для мяне гэта смяротны прысуд. Я выбачылася перад усімі і прашу прабачэння яшчэ раз. Я гатовая заплаціць штраф і што там яшчэ можа быць. Ну, можа быць павялічыць мне абмежаванне волі, але толькі не пазбаўленне волі. У мяне муж яшчэ старэй, чым я. і наогул, у мяне яшчэ ёсць дзве жанчыны, мае сваякі, якія вельмі сталага ўзросту, я ім дапамагаю. Я проста ... вы разумееце, я проста не перанясу", — сказала падчас судовага працэса абвінавачваемая Галіна Міхальчук.
Рэдактара Intex-Press аштрафавалі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"
Уладзіміра Янукевіча аштрафавалі на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП за “распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, што ўключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозку з мэтай распаўсюду такой інфармацыйнай прадукцыі”. Адміністрацыйная справа разглядалася 18 студзеня ў судзе Баранавічскага раёна і г. Баранавічы.
На рэдактара сайта Intex-press склалі пратакол за захоўванне “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдактара сайта баранавіцкай газеты Intex-press Руслана Равяку 4 студзеня выклікалі ў Баранавіцкі гарадскі аддзел унутраных спраў “для апытання па матэрыяле праверкі”.
Сайт медыя “Першы Рэгіён” прызнаны экстрэмісцкім
Як высветлілася, доступ да сайта “Першы Рэгіён” (1reg.by) абмежаваны паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава. Забарона аднаўляць доступ будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў. Як адзначаецца ў паведамленні службы інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, у працы сайта “Першы Рэгіён” знойдзеныя шматлікія парушэнні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”.
У апошні дзень 2021 года заблакаваны брэсцкі інфармацыйны сайт “Першы Рэгіён”
Праблемы з доступам на сайт з’явіліся ўвечары 31 снежня 2021 года. Спачатку блакаванне адбывалася толькі праз інтэрнэт ад дзяржаўнага правайдэра “Белтэлекам” і мабільнага аператара Life, а пазней абмежавалі доступ да рэсурсу і астатнія правайдэры.
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайта баранавіцкага выдання Intex-Press
Рэдакцыя атрымала копію адпаведнага загада за подпісам міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова.
Рэдактара сайта “Першы Рэгіён” Паўла Дайліда дапыталі ў Івацэвіцкім РАУС
Першапачаткова Паўлу Дайліду паведамілі, што падставай для размовы нібыта з’яўляецца крымінальная справа, распачатая ў Лунінцы ў дачыненні да невысветленай асобы — і рэдактара трэба дапытаць у якасці сведкі.
У рэдакцыю газеты «Ганцавіцкі час» зноў прыйшлі сілавікі. Гэта трэці ператрус за паўгода
Раніцай 9 снежня ў рэдакцыю недзяржаўнай рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" з ператрусам прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. У выніку сілавікі забралі флэш-картку і некаторыя дакументы.