Акцэнты

14.02.2023

«Немалую дарогу прайшлі мы»: топ-3 гісторый кахання беларускіх пісьменнікаў

Якія прыклады сапраўднага кахання вы прыгадалі б з літаратуры? Напэўна, у такой апытанцы сярод лідараў былі б Рамэа і Джульета, Трыстан і Ізольда, Арфей і Эўрыдыка. Аднак беларусам не варта хадзіць так далёка, бо ў нас ёсць рэальныя гісторыі, якіх хапіла б і на тузін падобных хіт-парадаў. "Будзьма" прапануе пачытаць тры з іх.

14.02.2023

Андрэй Скурко: Cтаранна захоўваючы дэкарацыі мінулага, чалавек падсвядома імкнецца да бессмяротнасці

«Даўно не дзялілася Андрэевымі цытатамі. Падзялюся, як і аптымістычным Будзь-Здаровам, якога намалявала для Андрэя мастачка Ганна Зайцава. Зіма канчаецца», — піша ў фэйсбуку жонка палітвязня-нашаніўца Андрэя Скурко Паўліна.

13.02.2023

Махляры скралі YouTube-канал Андрэя Павука. Як ён вярнуў доступ і як ад такога бараніцца

«Рудабельскую паказуху» ўзламалі, але малаімаверна, што гэта былі спецслужбы. Каллегі з "Белсату" распыталі аўтара каналу, як адбыўся ўзлом і як у такім выпадку вяртаць скрадзенае.

13.02.2023

«Досыць, трэба спыняць гэтую грамадзянскую вайну!» Апошняе слова Алеся Бяляцкага

Сёння на судзе над кіраўнікамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч выступілі з апошнімі словамі. Асаблівая ўвага прыцягнутая да прамовы нобелеўскага лаўрэата 2022 года Алеся Бяляцкага, якую "Наша Ніва" публікуе ніжэй.  

13.02.2023

Накануне 30-летия старейшая в Беларуси FM-станция Radio BA прекратила вещание. Что случилось?

Уже неделю первая частная беларуская радиостанция в FM-диапазоне Radio BA приостановила вещание. Также не работает станция «Мелодии века», принадлежащая тому же юридическому лицу. CityDog.io попытался разобраться, что происходит.

13.02.2023

«Яны ўсе там вельмі баяцца ПВК «Вагнера». Хто ўчыніў дыверсію на сайце «Камсамольскай праўды»

"Наша Ніва" піша, што ўвечары пятніцы на сайце «Камсамольскай праўды» зʼявіліся антываенныя матэрыялы — пра страты мірнага насельніцтва ва Украіне, пра тое, што «маньяк Пуцін злівае грошы на забойства мірнага народа Украіны» і што вайна скончыцца тады, калі «дыктатар Пуцін страціць уладу. «Продолженіе следует» адшукала супрацоўніка, які гэта апублікаваў, і пагаварыла з ім.

13.02.2023

«Прасіла прывезці некалькі сукенак і вершы Бродскага». Муж зняволенай Кацярыны Андрэевай згадвае іх спатканні

"Журналістка Кацярына Андрэева летась атрымала новы тэрмін — 8 год і 3 месяцы за нібыта «здраду дзяржаве». Яе муж Ігар Ільяш расказаў праекту «Палітвязынка» пра іх спатканні і «мёртвы горад» Мінск", - піша "Наша Ніва"

11.02.2023

Рэжысэрка Дар’я Жук: «Усе першыя праекты незалежнай кінаакадэміі зьвязаныя зь Беларусьсю»

Дар’я Жук — кінарэжысэрка, прадусарка, сцэнарыстка, ляўрэатка шматлікіх кінэматаграфічных прэмій і сузаснавальніца Беларускай незалежнай кінаакадэміі, адказала на пытаньні Радыё Свабода.

10.02.2023

Абмен «Баброўнікаў» на Пачобута. Ці прымусіць Польшча рэжым вызваліць палітвязня?

Закрыццё ўладамі Польшчы памежнага пераходу «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю ў адказ на прысуд аднаму з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту можа спрыяць яго вызваленню. Але агулам улады ў Менску паспрабуюць гэтага пазбегнуць. Такое меркаванне ў каментары «Белсату» выказала Роза Турарбекава, кандыдатка гістарычных навук, дацэнтка, стажорка-даследчыца ўніверсітэту Юстуса-Лібіха (Нямеччына).

09.02.2023

«Мегазадача Белоруссия». Как Роскомнадзор цензурирует беларуский интернет

Беларуские «Киберпартизаны» взломали внутреннюю сеть «Главного радиочастотного центра» (входит в структуру Роскомнадзора) и выкачали около 1,2 терабайтов данных. Среди документов и переписок о публикациях россиян и российских сайтов мы обнаружили также требования к беларуским СМИ удалить материалы — например о потерях среди российских военных на войне или об оккупированных украинских территориях. «Медиазона» изучила, как именно инструмент российской цензуры влияет на информационную картину для беларусов.