376

Старонка інтэрнэт-выдання з Пінска ў Facebook прызнаная “экстрэмісцкай”

17.01.2023 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Паводле рашэння суда Пінскага раёна і города Пінска, “экстрэмісцкімі матэрыяламі” цяпер лічыцца група ў сацыяльнай сетцы Facebook з назвай “1Пинск”, якая мае дачыненне да інфармацыйнага сайта “Першы рэгіён” і адпаведнай групы. Такое рашэнне прыняў 13 студзеня суддзя Мікалай Каляда.

Раней “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі Viber-чат і Telegram-канал інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён" з назвай 1RegBY. Cам сайт “Першы рэгіён”, які асвятляе падзеі ў Брэсцкай вобласці, прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” яшчэ ў снежні 2021 года.

У той жа дзень – 13 студзеня – суддзя Ленінскага раёна Брэста Алена Кавальчук вырашыла прызнаць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” Facebook-старонку BYPOL News.

Рашэнні судоў Пінска і Брэста ўжо ўлічаная ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі.

Паводле падлікаў брэсцкіх праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызнавалі “забароненымі" тыя ці іншыя чаты, каналы, сайты (і іншыя пляцоўкі ў Інтэрнэце) не менш як 135 разоў.

Чытайце яшчэ:

Улады 2 гады імкнуцца цалкам знішчыць незалежныя медыі, але тыя працуюць

Посольство Украины направило МИД Беларуси ноту из-за сюжета БТ о после Кизиме

«Зь вітамінаў — адзін нясьпелы яблык за лета». Былыя турэмны лекар і палітвязень пра хваробы і мэдыцыну за кратамі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!