520

Прадпрымальніка і выдаўца баранавіцкай газеты «Шаг» эвакуіравалі з Беларусі

24.05.2023 Крыніца: БАЖ

Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале Андрэй Стрыжак.

Бізнесмен і выдавец газеты «Шаг» з Баранавіч вымушаны быў экстрана пакінуць краіну пасля крымінальнага пераследу. 

Эвакуацыя Анатоля — вынік аператыўнай працы і адпрацаванай практыкі службы эвакуацыі фонду BYSOL.

Мужчыну затрымаў ГУБАЗіК у красавіку 2023-га года. Яму інкрымінавалі каментары пра вайну, што Расія распачала супраць Украіны, а таксама ўдзел у пратэстах.

Анатоль Вайцяхоўскі быў адным з заснавальнікаў баранавіцкай газеты «Шаг», якая пабачыла свет у 1996-м годзе. Як пісала «Наша Ніва», гэта была адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. У 2001 годзе Выдавец сышоў з медыя і занаваў новае выданне пад назвай «Местная газета Шаг». У 2003 беларускія ўлады спачатку забаранілі друкаваць газету ў краіне, а пасля і ўвогуле закрылі.

Пасля гэтага бізнесовец сышоў з медыясектара і апошнім часам займаўся прадпрымальніцтвам.

Чытайце яшчэ:

Агучана судовае рашэнне па апеляцыі журналіста Дзмітрыя Семчанкі: пакінуць без задавальнення

Как пропаганда отреагировала на решение Лукашенко помиловать Протасевича. Некоторым пришлось кардинально менять мнение

Натальля Пінчук выступіла на World Expression Forum: «Перамовы з Лукашэнкам, за якім стаіць цень Пуціна, безвыніковыя»

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!