423

У Брэсце затрымалі блогера Дзмітрыя Гарбунова

18.01.2023 Крыніца: Служба маніторынгу Беларускай асацыяцыі журналістаў

Як адзначаецца ў паведамленні аднаго з Telegram-каналаў, блізкага да брэсцкіх сілавікоў, падставай да затрымання Дзмітрыя Гарбунова сталі “знявагі ў сетцы Інтэрнэт”. У чым канкрэтна абвінавачваюць блогера, у паведамленні не тлумачыцца.

Меркавана, ён зрабіў у сацыяльных сетках рэпост допісу, у якім змяшчаліся асабістыя дадзеныя супрацоўніка міліцыі.

Дзмітрый Гарбуноў раней супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі і рэгіянальнымі СМІ, дапамагаў іншым журналістам, а таксама займаўся блогерствам разам з калегамі – Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым.

У сакавіку 2017 года Дзмітрый Гарбуноў быў пакараны адміністрацыйным арыштам на 15 сутак за “парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”. Фактычна яго пакаралі за асвятленне “Маршу недармаедаў” у Брэсце. У тым жа годзе блогера арыштавалі і напярэдадні акцыі 1 траўня, калі ў Брэсце планаваліся флэшмобы салідарнасці з працоўнымі і рэпрэсаванымі. У апошнія гады пра блогерскую дзейнасць Гарбунова ніякіх звестак не было.

Чытайце яшчэ:

Асуджаны па “спецвытворчасці” журналіст Дзмітрый Навоша: “Рэпрэсіі — гэта адзінае, што ў лукашыстаў атрымліваецца”

Как журналистам бороться с информационным беспорядком

Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калонію

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!