276

У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

20.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 17 сакавіка абвешчана рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовага актывіста і блогера Дзмітрыя Гарбунова. Суддзя Марыя Аліферук прызнала яго вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў за абразу прадстаўнікоў улады і прыгаварыла да зняволення.

Дзмітрыя Гарбунова затрымалі амаль два месяцы таму і ўвесь гэты час да суда ўтрымлівалі ў следчым ізалятары Брэста. Да пачатку судовага працэсу не было вядома, што сталася прычынай змяшчэння пад варту. Як  высветлілася, блогера абвінавацілі паводле ч.1 арт.368 Крымінальнага кодэкса («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь») і артыкула 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Абвіначанне тычылася паведамленняў, якія Дзмітрый Гарбуноў зрабіў два гады таму ў сацыяльных сетках.

Так, паводле следства, у чэрвені 2021 года ён пакінуў каментар пад фотаздымкам міліцыянта з Ліды Антона Кацілы, якога лічаць датычным да затрымання грамадскага актывіста з Вітольда Ашурка (пазней ён памёр у калоніі пры невысветленых абставінах). А ў жніўні 2021 года нібыта зрабіў яшчэ адзін абразлівы допіс ў інтэрнэце, які тычыўся Аляксандра Лукашэнкі.

У выніку разгляду справы суддзя Марыя Аліферук прызнала Дзмітрыя Гарбунова вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на паўтара года ў калоніі агульнага рэжыму.

Акрамя таго, суддзя задаволіла пазоў аб маральнай кампенсацыі на карысць міліцыянта Антона Кацілы. Яму Дзмітрый Гарбуноў мусіць сплаціць 2000 рублёў.

Чытайце яшчэ:

Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

Сярэдзіч прапанаваў замірэнне. Ці прыме рэжым прапанову?

Два наступныя нумары слуцкай газеты «Інфа-Кур’ер» не выйдуць

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!