1158

У беларускіх медыйшчыкаў з рэгіянальных выданняў прайшлі ператрусы. Вядома пра затрыманні

15.03.2023 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі слуцкага незалежнага выдання “Інфа-Кур’ер” сілавікі правялі ператрус. Таксама ператрус адбыўся і ў галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча.

У рэдакцыі незалежнага выдання "Інфа-кур'ер" раніцай 15 сакавіка адбыўся ператрус. Ва ўсіх, хто прысутнічаў пры вобшуку, узялі падпіскі аб неразгалошванні.

Па інфармацыі БАЖ трое супрацоўнікаў рэдакцыі затрыманыя. Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.

"Інфа-Кур'ер" — недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне ў Слуцку, мае ўзважаную рэдакцыйную палітыку, выходзіць на паперы і ў інтэрнэце.

Таксама сёння раніцай адбыўся ператрус у Вілейцы ў доме галоўнага рэдактара "Рэгіянальнай газеты" Аляксандра Манцэвіча

Аляксандр Манцэвіч быў затрыманы. У чым яго вінавацяць — пакуль невядома.

"Рэгіянальная газета" — вядучае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне Маладзечна і рэгіёна. У 2022 годзе ўлады прызналі матэрыялы сайта выдання "эстрэмісцкімі матэрыяламі", з таго часу выданне выходзіць у сацыяльных сетках.

 

Па стане на 20:30 мы не маем новай інфармацыі пра калег. Як мінімум пяцёра з іх застаюцца затрыманымі.

Чытайце яшчэ:

Ад эліты да ізгояў: з БТ звольнілі чарговага лаўрэата конкурсу “Тэлевяршыня”

Умоўныя мукавозчыкі супраць умоўных марзалюкоў. Пра што сведчыць спрэчка сярод прапагандыстаў?

«Цяжка ўявіць, што я больш ніколі не буду пісаць». Пагаварылі з калегамі, якія сышлі з журналістыкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!